Звалі яго Іван Фёдараў Масквіцін

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

Персанальныя энцыклапедыі заўсёды выклікаюць асаблівую цікавасць у чытача, які праяўляе ўвагу да персанажа даследавання. Сам факт з’яўлення выдання падобнага кшталту становіцца прадметам абмеркавання, пошуку адказаў на наступныя пытанні: «А ці ўсе тэмы разгледжаны ў персанальнай энцыклапедыі? Ці ўсе даследаванні ўлічаны? А можа быць, і не энцыклапедыя той ёмісты том, а ўсяго толькі энцыклапедычны даведнік?..». У Маскве ў выдавецтве «Энциклопедия» пабачыла свет энцыклапедыя «Іван Фёдараў і яго эпоха». Аўтар у фаліянта, агульны аб’ём якога 912 старонак фармату 84?108/16, ці 100,5 улікова-выдавецкіх аркушаў, адзін – Яўген Львовіч Неміроўскі (нарадзіўся ў 1915 г. у Кіраваградзе, ва Украіне). Яго ўнікальны ўнёсак у славянскае, сусветнае кнігазнаўства іначай як подзвігам даследчыка і не назавеш!

Пачатак сённяшняму плёну ў выглядзе энцыклапедыі пакладзены быў яшчэ ў 1958 г., калі вучоны знайшоў у Львове невядомыя дагэтуль дакументы пра Івана Фёдарава. У 1964 г. пабачыла свет манаграфія Я. Неміроўскага «Узнікненне кнігадрукавання ў Маскве. Іван Фёдараў». Затым былі выдадзены манаграфіі «Пачаткі кнігадрукавання ва Украіне. Іван Фёдараў» (1974) і «Іван Фёдараў у Беларусі» (1979). Усяго Яўген Львовіч напісаў больш за 1800 артыкулаў, прысвечаных вытокам кнігадрукавання на Русі і Івану Фёдараву.

Многія старонкі ўнікальнай па абсягах вырашаных кнігазнаўчых задач энцыклапедыі прысвечаны Беларусі, беларускім тэмам. Дарэчы, змешчаны і артыкул пра Ф. Скарыну, напрыканцы якога аўтар зазначае: «…выданні С [карыны] былі вядомыя ў Маск. Русі, аднак не ўхваляліся афіцыйным праваслаўем і ў літургічнай практыцы не ўжываліся». Я. Неміроўскі развенчвае і некаторыя вымыслы, звязаныя са Скарынам, Пятром Мсціслаўцам, лёсам іх кніг. У артыкуле ж пра Івана Фёдарава, якім адкрываецца энцыклапедыя, аўтар звяртае ўвагу на повязь біяграфіі друкара з Беларуссю. Цяпер зноў пачало шырыцца версіфікатарства пра тое, што Іван Фёдараў нарадзіўся ў Беларусі, нават і адрас, месца ўказваюцца – паблізу Вілейкі. А вось што чытаеш у кнізе Я. Неміроўскага: «В Вел. княжестве Литовском существовал известный шляхетский род Фёдоровичей. И. И. Левицкий относил И. Ф. к этому роду и внёс сведения о нём в “Библиографию Фёдоровичей”. Однако роду Фёдоровичей принадлежал герб “Огинец”, а гербом “Шренява”, который ставил на своих изданиях И. Ф., этот род никогда не пользовался.

Впоследствии, находясь в Польско-Литовском гос-ве, И. Ф. стал прибавлять к своему имени фамильное прозвище “Москвитин”. Это прозвище встречается впервые в предисловии гетмана Г. А. Ходкевича к Учительному Евангелию 1569, где он сообщает, что нашёл “в том деле друкарском людей наученных, Ивана Фёдоровича Москвитина да Петра Тимофеевича Мстиславца”. <…> Фамильное прозвище “Москвитин” совсем не обязательно указывает на происхождение его владельца из Москвы. Оно может восходить не к географическому наименованию, а к имени собственному или прозвищу “Москва”. <…> “Москвитины” в XVI–XVII вв. были достаточно широко распространены как в Моск. гос-ве, так и в Вел. княжестве Литовском. Тупиков указывает, что в XVI в. проживал крестьянин Иван Андреев сын Москвитин, на берегу Нёмана – белорус. помещик Сидор Москвитин, <…> (сохранилась архивная запись о том, что в ун-т поступил “Иван сын Фёдора из Петковиц…”)». На Беларусі некалькі вёсак з назвай Пітковічы ёсць у Баранавіцкім, Дзяржынскім раёне… Дык, можа быць, усё ж існуюць падставы для «беларускасці» Івана Фёдарава?.. Дарэчы, трэція Пітковічы – за 8 вёрст ад Радашковіч. З усіх гэтых мясцін паходзілі шляхецкія прозвішчы Рагоз і Анфоравых, якія таксама карысталіся гербам «Шрэнява», падобным на выдавецкі знак І. Фёдарава. Калі атаясамліваць друкара з Іванам, сынам Фёдара з Пітковіч, то трэба, відаць, і пагадзіцца з беларускім паходжаннем Івана Фёдарава.

Падрабязна ў энцыклапедыі асвятляецца «астрожская» тэма. Як вядома, асветнік і друкар прыкладна з 1578 па 1583 г. жыў і працаваў у Астрогу, на Ровеншчыне, у маёнтку, які належаў князю Канстанціну Канстанцінавічу Астрожскаму – аднаму з буйнейшых магнатаў ВКЛ (гадавы даход князя, які валодаў 80 гарадамі і 2760 вёскамі, складаў 19 млн. злотых). Менавіта там у 1581 го. была выдадзена знакамітая Астрожская Біблія. «Выпуск в свет первой полной вост. – слав. Библии – издательский подвиг Ивана Фёдорова. Библия стала важной вехой в борьбе с экспансионизмом католической реакции, способствовала росту национального самосознания русских, украинцев и белорусов, укреплению позиций родного языка, развитию естеств. – науч. знаний на Руси», – піша Я. Неміроўскі.

У энцыклапедыі «Іван Фёдараў і яго эпоха» пададзены артыкулы пра беларускіх кнігазнаўцаў, пісьменнікаў, вучоных – ураджэнцаў Беларусі, – У. В. Анічэнку, М. Б. Батвінніка, А. С. Будзіловіча, Г. Я. Галенчанку, Э. Гутэн-Чапскага, Я. Ф. Карскага, А. І. Клібанава, М. Клімковіча, С. Майхровіча, І. І. Малышэўскага, А. Рымшу, М. Садковіча, М. М. Сікорскага, А. Р. Шыцгала, В. Шматава, Э. В. Ялугіна. Асобны расповед – пра Мамонічаў, беларускія бібліятэкі, Васіля Цяпінскага, Р. А. Хадкевіча як заснавальніка Заблудаўскай друкарні, графа А. Храптовіча са Шчорсаў (аўтар падкрэслівае, што ў прыватным кнігазборы Храптовічаў захоўваўся асобнік Бібліі 1581 г.). Досыць грунтоўна пададзены жыццяпіс беларускага мысляра, асветніка-гуманіста, рэлігійнага рэфарматара Сымона Буднага.

Ці ёсць заўвагі да зместу энцыклапедыі «Іван Фёдараў і яго эпоха»? Магчыма, варта было больш шырока паказаць беларускае кнігазнаўства, беларускае бібліяфільства папярэдніх стагоддзяў. У артыкулах пра вучоных, пісьменнікаў ёсць некаторыя недакладнасці. Але ўсё гэта не прыніжае агульнага ўзроўню, паўтаруся, сапраўды ўнікальнай энцыклапедыі Яўгена Неміроўскага «Іван Фёдараў і яго эпоха».

Данный текст является ознакомительным фрагментом.