Лейтэнант Загорын – палкоўнік з беларускіх Васілевіч

We use cookies. Read the Privacy and Cookie Policy

Нядаўняя смерць слыннага рускага паэта Андрэя Вазнясенскага нагадала такую гісторыю. Яшчэ раней памёр у вёсцы Пціч, што на Пухавіччыне, за лічаныя метры ад музея «Дудуткі», палкоўнік у адстаўцы Андрэй Андрэевіч Захарэнка…

Тут, у «Дудутках», вёсцы Пціч, гасцяваў па запрашэнні публіцыста Яўгена Будзінаса і Андрэй Вазнясенскі. Але мала хто ведаў, што не мінаў рускі паэт і вясковай хаты, дзе стала прапісаўся былы ваенны журналіст Андрэй Захарэнка. Прычына простая – яны знаёмыя з даўняй пары 1960-х гг. У Вазнясенскага нават верш ёсць – «Лейтэнант Загорын»:

Я во Львове. Служу на сборах, в красных кронах, лепных соборах.

Там столкнулся с судьбой моей

лейтенант Загорин. Андрей.

Далей ішло ўдакладненне прозай: «Дзіўна… Нават Андрэй Андрэевіч, 1933, 174. Боты 42. Ён даў мне сваю гімнасцёрку. Яна самкнулася на маіх грудзях тугая, як скура таполі. І раптоўна над маёй галавой загаманіла чужое жыццё, як гамоняць кроны… “Дзіўна”, – падумаў я». Дзіўнага, праўда, было няшмат. Праводзіліся зборы не проста афіцэраў запасу, а ваенных журналістаў. Так у тыя ж 1960-я на Ціхаакіянскім флоце пазнавалі жыццё і службу беларускія пісьменнікі Уладзімір Караткевіч, Генадзь Кляўко, Рыгор Барадулін. А Вазнясенскаму выпаў Львоў. Ды – і сустрэча з цікаўным да культуры, мастацтва, літаратуры цёзкам Андрэем Андрэевічам. Наш зямляк нарадзіўся ў Рэчыцкім раёне, у Васілевічах. Яго малодшыя браты таксама выбралі журналістыку, літаратуру. Палкоўнік Леанід Захарэнка рэдагаваў некаторы час «Белорусскую военную газету». На вялікі жаль, Леанід Андрэевіч таксама памёр. А другі брат – Мікола Захарэнка, драматург, паэт, які жыве і працуе на Лагойшчыне. Адна з п’ес Міколы Андрэевіча была пастаўлена ў Нацыянальным Акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Андрэй Захарэнка, які на ніве ваеннай журналістыкі даслужыўся да палкоўніка, працаваў у «Красной звезде», напісаў некалькі аповесцяў. Адна друкавалася і па-беларуску – у «Настаўніцкай газеце». Быў Андрэй Андрэевіч знаёмы і з Бэлай Ахмадулінай, іншымі паэтамі, пісьменнікамі. На яго лецішчы ў Пцічы гасцяваў і рускі драматург Аркадзь Пінчук. Між іншым, нараджэннем – таксама з рэчыцкіх Васілевіч. Ён, Аркадзь Пінчук, першую сваю кнігу апавяданняў выдаў у Мінску, па-беларуску. І ў Саюз пісьменнікаў уступіў у Мінску. Адну з рэкамендацый даў земляку народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін.

…А той верш са львоўскіх збораў сярэдзіны 1960-х і зараз уваходзіць у многія выданні паэзіі Андрэя Вазнясенскага:

Ночь.

Мешая Маркса с Авиценной,

спирт с вином, с луной Целиноград,

о России

рубят офицеры.

А Загорин мой – зеленоглаз!

И как фары огненные манят

– из его цыганского лица

вылетал сжигающий

румянец декабриста или чернеца.

Так же, может, Лермонтов и Пестель,

как и вы, сидели, лейтенант.

Смысл России

исключает бездарь.

Тухачевский ставил на талант.

Если чей-то череп застил

свет, вы навылет

прошибали череп

и в свободу

глядели

через —

как глядят в смотровую щель!

Но и вас сносило наземь, косо,

сжав коня кусачками рейтуз.

«Ах, поручик, биты ваши козыри».

«Крою сердцем – это пятый туз!»

Огненное офицерство!

Сердце – ваш беспроигрышный бой.

Амбразуры закрывает сердце.

Гибнет от булавки

болевой.

На балкон мы

вышли. Внизу

шумел Львов.

Он рассказал мне свою историю. У каждого

офицера есть своя история. В этой была

женщина и лифт.

«Странно», – подумал я…

Побач з вёскай Пціч, дзе жыў «лейтэнант Загорын», на другім беразе ракі Пціч – старажытныя Дудзічы, радзіма многіх знакамітых асветнікаў, святароў, пісьменнікаў, ды і проста добрых і цікавых людзей. Краязнаўца, этнограф, пісьменнік, перакладчык Аляксандр і кампазітар Міхал Ельскія, скульптар Карл Ельскі, паэт Уладзімір Дудзіцкі… Адсюль родам – і маці рускага паэта, празаіка, перакладчыка Валерыя Ліпневіча. Між іншым, і зараз, зіму праводзячы ў падмаскоўнай Рузе, ён улетку і ўвосень гасцюе на радзіме мамы, дзеда і бабы. Дзед – Васіль Іванавіч Бардзіян, 1891 года нараджэння, скончыў у Дудзічах чатыры класы царкоўна-прыходскай школы. У грамадзянскую вайну ганяўся за бандамі Махно. Бачыў камандарма Будзённага. Быў адным з першых старшыняў калгаса ў Дудзічах. У пухавіцкай вёсцы Валерый Ліпневіч напісаў сваю першую паэтычную кнігу «Трава і дождж». Пасля ў дзедавай хаце пісаліся многія вершы для кніг «Цішыня», «Дрэва і рака», «Невядомая планета».

– Першы дудзіцкі верш напісаны мною ў 13 гадоў, пасля лета і доўгай дарогі да цягніка – 12 км пешшу, ды са слязьмі на вачах ад развітання з бабуляй і дзедам, – расказаў мне Валерый Ліпневіч.

Пра Дудзічы і ваколіцы, пра Андрэя Захарэнку ёсць старонкі і ў мастацкім нарысе ці нават аповесці В. Ліпневіча «У крэсле пад яблыняй», творы, які надрукаваны ў часопісе «Новый мир» у 2006 г. А ўваходзіў Андрэй Андрэевіч у літаратуру як мастацкі і жыццёвы вобраз спярша праз верш А. Вазнясенскага.

Данный текст является ознакомительным фрагментом.